№6 от 08.02.12

borisovnews.by

Сколько стоит бензин в Белоруссии
События и люди
9 февраля 2012

На металалом здалі гранаты

На металалом здалі гранаты
У Жлобін на Беларускі металургічны завод разам з металаломам прывезлі гранаты. Інфармацыя пра выяўленне боепрыпасаў паступіла ў дзяжурную часць Жлобінскага РАУС 31 студзеня.

Як паведамілі у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, пры пагрузцы вагона з металаломам на адкрытай пляцоўцы часовага захоўвання ў капровым цэху БМЗ былі знойдзеныя дзевяць падствольных гранат маркі "ВОГ-25" — асколачны боепрыпас для гранатамётаў. У воінскай часці 5527 Бабруйска ўсе боепрыпасы былі знішчаныя. 
Як стала вядома, разам з металаломам для перапрацоўкі на БМЗ часта трапляюць розныя боепрыпасы. Патроны, міны, гранаты прывозяць, у асноўным, сярод металічнага лому з Расіі. Работнікі завода своечасова выяўляюць небяспечныя прадметы і выклікаюць для іх абясшкоджвання спецыялістаў. Выпадкаў выбуху боепрыпасаў на БМЗ не фіксавалася.

БелаПАН

 

У Мазыры гарэў рынак

У ноч на 1 лютага ў Мазыры на рынку "Славянскі" адбыўся буйны пажар.
А дванаццатай гадзіне ночы ў дзяжурную часць паступіў званок аб моцным задымленні ў адным з гандлёвых павільёнаў, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў.
Рынак 2004 года пабудовы належыць таварыству з абмежаванай адказнасцю. Прадпрымальнікі і прыватныя гандлёвыя прадпрыемствы арандуюць тут месцы і рэалізуюць прамысловыя і харчовыя тавары.
У выніку пажару была знішчана маёмасць у 13 павільёнах на агульнай плошчы 320 квадратных метраў. Яшчэ восем павільёнаў пашкоджаныя.
"Практычна ўсе пажарныя прадпісанні на рынку былі выкананыя, спрацавалі апавяшчальнікі. Але да пажару, прывёў, хутчэй за ўсё, чалавечы фактар. Як мяркуецца, нехта пакінуў уключаным на ноч электраабагравальнік, з-за кароткага замыкання ўзнік пажар", — дадаў Габрылёў.


Послать комментарий
CAPTCHA image

Другие новости рубрики
Справочный стол
Командировка в США
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

ЧПУП "Букас медиа-центр".

Общественно-политический еженедельник. Борисовские новости.

добавить на Яндекс
Наши партнеры
Наиболее читаемые
Опрос

Что вы ищите в Борисовских новостях в первую очередь

или

Сервер изображений бесплатный хостинг картинок изображений Храни фото здесь!
создать демотиватор
Словарь медицинских терминов Минералы для детей Максимально доходчиво - МедикалБЕСТ
присоединяйся! обзоры игр в твоем городе
Это очень интересно: новости российского интернета Регистрируйся!

Архив сайта.



Подписка
Печатное издание Борисовские Новости
Письмо редактору

Отправляйте нам свои идеи, пожелания, комментарии!

Написать письмо вы можете здесь.

Развлечения
Проект Авто в Минске. Продать Ваше авто с нами - без проблем.