№6 от 08.02.12

borisovnews.by

Сколько стоит бензин в Белоруссии
Культура
9 февраля 2012

Не забывайце маччыну мову

Фелікс ГІЛЕВІЧ

З цікасцю прачытаў у мінулым выпуску газеты “Борисовские новости” артыкул “Как уничтожали белорусский язык и национальную элиту”. Дзе адзначаецца, што пры правадыру Сталіне арыштоўвалі беларусаў за тое, што яны дома ці на вуліцы размаўлялі на роднай мове.

Аднак не змянілася становішча ў лепшы бок і цяпер, у незалежнай Беларусі.

І мяне, як беларуса, непакоіць тое, што не гучыць наша мова на вуліцах, у гандлёвых кропках. Сёння матчыну мову не хочуць выкладаць нават у школах, інстытутах і універсітэтах. А каб яе пачуць, трэба апынуцца десьці ў сталічным метро, дзе прыпынкі аб’яўляюць на “мове”.

Затое вы рэдка пачуеце паведамлення аб наступных прыпынках па-беларуску ў барысаўскіх гарадскіх і прыгарадных аўтобусах. Часцей за ўсе іх зусім не аб’яўляюць. Ці, магчыма, дырэкцыя АП-3 вырашыла, што на Барысаўшчыне, у адрозненні ад Мінска, не разумеюць маччыну мову.

У мяне ёсць хатка ў вёсцы Забашавічы. Аднойчы іду па вуліцы і кажу яе жыхарам: “Прывітанне!”  А яны мне у адказ: “Здравствуйте!?”

Дык няўжо вяскоўцы развучыліся размаўляць па-беларуску? Але гэта не дзіўна, паколькі яны выхоўваліся пры Савецкай уладзе ў 30-60 гады мінулага стагоддзя, калі для кіруючай Кампартыі беларуская мова была у загоне.

Сёння могуць размаўляць на роднай мове выкладчыкі, некаторыя гісторыкі сельскіх школ, праваабаронцы. Але не заўсёды, бо няма з кім гаварыць. І часцей за ўсё суразмоўца робіць дзіўныя вочы, калі да яго звярнуцца па-беларуску.

Прывяду яшчэ адмоўны прыклад. Я займаюся забеспячэннем будаўнічых матэрыялаў, і  пры гэтым кантактую з многімі кліентамі. Дык вось, толькі адзінкі з іх могуць размаўляюць на маччынай мове.

Неяк вітаю свайго госця па-беларуску пры сустрэчы, а той мне ў адказ: “Ты што, БээНэФавец?”

Дык куды ж мы коцімся? У сувязі з гэтым хачу расказаць, як я прыйшоў да высновы гаварыць на роднай мове. Неяк я працаваў на прасторах Расіі і вельмі нудзіўся па Беларусі. Падштурхнула мяне, 47-гадовага бацьку, размаўляць па-беларуску ролдная дачка Ева. Яна вучылася ў 6-7 класе і настойліва зубрыла правілы ўжытку слоў роднага краю. Тады я пачаў чытаць газету “Наша ніва” з багатай беларускай гісторыяй. А пазней дачка скончыла Беларускі лінгвістычны універсітэт па спецыяльнасці выкладчык  англійскай і беларускай моў. У сталіцы ў яе не атрымалася выкладаць у школе родную мову, затое цяпер яна вучыць мінчан англійскаму.

Сам аднойчы абклаўся беларускімі падручнікамі, какб аднавіць забытыя веды. І цяпер імкнуся размаўляць па-беларуску дома і на рабоце. Аднак гэта няпроста. Але я хачу, каб мае ўнукі таксама размаўлялі на маччынай мове, а не па-руску, ці на “трасянцы”.

Вось і атрымліваецца, што з маўклівай згоды рэспубліканскіх і мясцовых уладаў, якія узаконілі двухмоўе, беларуская родная мова застаецца ў заняпадзе.

І тут дарэчы ўспомніць словы народнага паэта Янкі Купалы: “Не будзе мовы — не будзе народу”.

Фелікс ГІЛЕВІЧ, барысаўчанін

 


Послать комментарий
CAPTCHA image

Другие новости рубрики
Справочный стол
Командировка в США
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

ЧПУП "Букас медиа-центр".

Общественно-политический еженедельник. Борисовские новости.

добавить на Яндекс
Наши партнеры
Наиболее читаемые
Опрос

Что вы ищите в Борисовских новостях в первую очередь

или

Сервер изображений бесплатный хостинг картинок изображений Храни фото здесь!
создать демотиватор
Словарь медицинских терминов Минералы для детей Максимально доходчиво - МедикалБЕСТ
присоединяйся! обзоры игр в твоем городе
Это очень интересно: новости российского интернета Регистрируйся!

Архив сайта.



Подписка
Печатное издание Борисовские Новости
Письмо редактору

Отправляйте нам свои идеи, пожелания, комментарии!

Написать письмо вы можете здесь.

Развлечения
Проект Авто в Минске. Продать Ваше авто с нами - без проблем.