Даўгавыя абавязацельствы Беларусі
- Послать комментарий
- |
- Отправить ссылку другу
- Напечатать
- |
- Изменить шрифт:
- A+
- A-
Даўгавыя абавязацельствы Беларусі
|
У 2012 годзе Беларусь адчуе першыя сімптомы цяжару пазыковай нагрузкі. Калі ў 2009 годзе краіна заплаціла сваім замежным крэдыторам $ 273,5 млн., у 2010м – $ 757, 3 млн., у 2011м – $ 628,9 млн., то ў наступным годзе на пагашэнне і абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу прыйдзецца накіраваць ужо $ 1,63 млрд. Прычым у гэтую суму ўваходзіць не толькі частка «цела» асноўных даўгоў ($ 925, 7 млн.), але і набеглыя працэнты за абслугоўванне крэдытаў ($ 705,9 млн.). |
Паводле дадзенага праекта рэспубліканскага бюджэту на 2012 год, адобранага двума палатамі парламента, больш за ўсё Мінску прыйдзецца выплаціць Міжнароднаму валютнаму фонду – амаль 563 млн. долараў (асноўны доўг складзе $ 429,1 млн. плюс $ 133,9 млн. прыйдзецца накіраваць на яго абслугоўванне), піша TUT.by.
На другім месцы па ступені пазыковай нагрузкі значацца аблігацыі, выпушчаныя на знешніх фінансавых рынках. У наступным годзе Беларусь павінна будзе выплаціць $ 440, 8 млн., з іх $ 181,6 млн. – гэта адсоткі.
Пазыкі Кітая складаюць $ 228,7 млн. На пагашэнне асноўнага доўгу прыпадае $ 126,7 млн.
Па крэдытах Расіі і падкантрольнага ёй Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС Беларусь пакуль расплачваецца толькі па працэнтах – 136, 7 млн. і 106,6 млн. долараў адпаведна.
На пагашэнне часткі крэдыту Венесуэлы ў 2012 годзе Беларусi прыйдзецца выдаткаваць 122,2 млн. долараў (92,4 млн.плюс 298 млн.).
Астатнія пазыкі – Сусветнаму банку ($ 13,1 млн.), ЗША ($ 5 млн.) і Германіі ($ 526 тыс.) – выглядаюць не такімі вялікімі.
Варта адзначыць, што асобным артыкулам значацца плацяжы ўрада Беларусі ў якасці гаранта па пагашэнні і абслугоўванні знешніх пазык – гэта 14,8 млн. долараў.
Дзеля справядлівасці варта сказаць, што пазыковая нагрузка на бюджэт у 2012 годзе рэзка ўзрасце, але яшчэ не дасягне свайго піку. Практычна двухразовае павелічэнне абавязацельстваў паўторыцца і ў 2013 годзе, калі плацяжы складуць больш як $ 3 млрд. У 2014 годзе сітуацыя лепшай не стане. Па дадзеных, на цяперашні час Беларусь павінна $ 3,2 млрд.
Варта сказаць, што нядаўна міністр фінансаў Андрэй Харкавец адзначыў, што ў Беларусі не адбылося пагаршэння якасці пазыковага партфеля (сярэдні тэрмін дапагашэння крэдытаў складае каля 6 гадоў, кошт абслугоўвання – 4% гадавых), але пры гэтым звярнуў увагу на наяўную тэндэнцыю павелічэння знешняга дзярждоўгу Беларусі, патлумачыўшы гэта неабходнасцю прыняцця мер па стабілізацыі валютнага рынку і ростам інвестыцыйнага крэдытавання.
Знешні дзярждоўг Беларусі да канца будучага года прагназуецца ў аб'ёме $ 14,3 млрд., гэта значыць, на $ 1,8 млрд. больш цяперашняга. Павелічэнне можа адбыцца за кошт асваення пазык, атрыманых з Сусветнага банка і Кітая на рэалізацыю інфраструктурных праектаў (арыентыровачны аб'ём каля $ 1 млрд.). Беларусь таксама можа атрымаць два траншы крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС – яшчэ $ 880 млн. Акрамя таго, у Беларусі пачнецца будаўніцтва АЭС за кошт дзяржкрэдыту ўрада Расiі (а гэта каля $ 800 млн. у год). Аднак нельга выключаць, што і гэта не мяжа. У мінулую пятніцу Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Беларусь будзе не супраць атрымаць крэдыт ад МВФ у аб'ёме ад 2,5 да 5 млрд. долараў. Дарэчы сказаць, шматлікія эксперты лічаць, што новая праграма з МВФ паслужыць для інвестараў як зялёнае святло святлафора для прыходу ў Беларусь. З іншага боку, у Мінску відавочна спадзяюцца, што рэсурсы МВФ павінны дапамагчы ў рэструктурызацыі наяўных даўгоў. Але з такой пастаноўкай пытання наўрад ці згодныя ўжо ў самым Фондзе...
Разам з тым міжнародныя эксперты ўпэўненыя у плацежаздольнасці Беларусі ў кароткатэрміновы перыяд, але іх насцярожваюць тэмпы росту пазыковай нагрузкі, якая цяпер складае каля 30% ВУП (у пачатку года каля 17,8%). Па міжнародных стандартах лічыцца, што пара біць у набат пры набліжэнні гэтага паказчыка да 4050%. Таму што ў іншым выпадку Беларусь можа сутыкнуцца з праблемамі краін еўразоны.




